Фрагмент фрэскі XVII стагоддзя знайшлі пры будаўніцтве новага парку ў Магілёве ВІДЭА

Унікальны артэфакт з'явіўся ў экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва. Фрагмент фрэскі XVII стагоддзя знайшлі рабочыя, калі ў горадзе пачалі будаваць новы парк. Абломак літаральна ляжаў у кучы будаўнічага смецця. Знаходку перадалі археолагам, паведамляе АНТ.

27.12.2018 / 13:51

Вывучаць яе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. Гісторыкаў здзівіла тое, што на фрагменце пано можна адрозніць колеры і ўзоры. Імаверна, гэта частка сцяны жылога дома, якая была дэкараваная на еўрапейскі манер.

Скрыншот відэа АНТ.

Пра тое, што на тэрыторыі цяперашняга Паднікольскага парку ў XVII стагоддзі жылі заможныя гараджане, якія маглі дазволіць сабе такое ўпрыгожванне дамоў, вядома з успамінаў падарожнікаў. Цяпер пра гэта ведаюць дакладна. Знаходку перадалі ў пастаянную экспазіцыю магілёўскага музея. Пакуль фрагмент фрэскавага пано такога ўзросту і такой захаванасці адзіны ў Беларусі.