Былы прэзідэнт Прыднястроўя атрымаў завочна 16 гадоў строгага рэжыму

Экс-прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўгеній Шаўчук прысуджаны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу ў памеры 600 мільёнаў прыднястроўскіх рублёў (каля $36 мільёнаў), паведамляе «Першы Прыднястроўскі».

22.12.2018 / 09:21

Суд прызнаў экс-прэзідэнта вінаватым у двух эпізодах атрымання хабару ў буйным памеры і трох эпізодах перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Шаўчук быў таксама пазбаўлены дзяржаўных узнагарод і на працягу пяці гадоў пасля вызвалення не можа займаць дзяржпасады. Вынясенне прысуду было завочным.

Шаўчук збег ў Малдову летам 2017, патлумачыўшы гэта тым, што яго «замовілі» і пераследуюць.

Прыднястроўе — гэта частка тэрыторыі Малдовы, якую кантралююць расійскія войскі.