Падарункі на святы? Купіце гаджэт

Каляды — час рыхтаваць і дарыць падарункі. Класна, калі прэзент прыносіць не толькі станоўчыя эмоцыі, а яшчэ і карысць. Разам з cеткай салонаў сотавай сувязі «АЛЛО!» мы сабралі пяцёрку гаджэтаў, якія пасуюць у якасці навагодняга падарунка.

23.12.2018 / 14:58

Навушнікі

Навушнікі сёння амаль настолькі ж важная рэч, як і мабільны тэлефон. Яны дазваляюць адмежавацца ад вонкавых гукаў і шуму, паслухаць музыку, аўдыёкнігі, падкасты, галасавыя паведамленні, відэа.

Можна вызваліць рукі, размаўляючы па тэлефоне, што асабліва актуальна зімовай парою.

У «АЛЛО!» да канца снежня на навушнікі Philips SHE1405BK/10 дзейнічае спецыяльная цана са зніжкай 50% 12,90 рубля.

Партатыўныя калонкі

На замену цяжкім вялікім магнітафонам і музычным цэнтрам прыйшлі эрганамічныя партатыўныя калонкі. Іх лёгка падключыць да смартфона ці камп’ютара, а некаторымі можна карыстацца ў душы ці нават пад вадой.

Зразумела, што калонка не можа замяніць прафесійную гукавую сістэму, але самыя наварочаныя мадэлі ўжо маюць проста выдатны гук.

У «АЛЛО!» у снежні партатыўная калонка Canyon CNS-CBTSP2 прадаецца па спецыяльнай цане са зніжкай 32% усяго 16,90 рубля.

Дзіцячыя разумныя гадзіннікі

Разумныя гадзіннікі спалучаюць у сабе функцыі гадзінніка, тэлефона і GPS-навігатара. У адрозненне ад смартфонаў, гадзіннік амаль немагчыма згубіць ці разбіць. Да таго ж, ён дазваляе бацькам у любы момант даведацца, дзе знаходзіцца іх дзіця.

Праз такі гадзіннік дзіця зможа патэлефанаваць толькі дазволеным бацькамі кантактам, а таксама зладзіць з імі відэачат. На час заняткаў або ціхай гадзіны бацькі могуць дыстанцыйна пераводзіць гадзіннік у рэжым «на занятках».

У выпадку экстранай сітуацыі дзіця зможа скарыстацца кнопкай SOS, тады гадзіннік накіруе адпаведны сігнал адразу ўсім «падпісаным» на яго дарослым.

У некаторых мадэлях ёсць галасавы памочнік, які можа адказаць на любое дзіцячае пытанне, а таксама пагуляць з ім у некаторыя гульні.

У «АЛЛО!» на дзіцячыя гадзіннікі дзейнічае растэрміноўка на 12 месяцаў без першага ўнёска і пераплат. Першы ўнёсак трэба будзе зрабіць толькі ў лютым.

Паўэрбанкі

Калі ваш смартфон, планшэт ці нейкая іншая прылада хутка разраджаецца, то паўэрбанк — выратаванне. Амаль незамянімая гэтая рэч і ў доўгіх падарожжах ці камандзіроўках.

Ёсць кампактныя мадэлі памерам з памаду для вуснаў, якіх хопіць на адну падзарадку смартфона, а ёсць больш ёмістыя прылады, што можна выкарыстоўваць некалькі разоў ці падзараджаць імі некалькі гаджэтаў адначасова.

У «АЛЛО!» у снежні дзейнічае спецыяльная цана на акумулятар CANYON CNE-CPBF160DG аб’ёмам 16000 mAh. Вы можаце яго набыць са зніжкай 24% за 37,90 рубля.

Смартфоны і планшэты

Смартфоны ў сучасным свеце мяняюць, як зімовыя боты: пару сезонаў — і ў шафу. Апошнія мадэлі тэхналагічных гігантаў здольныя замяніць і якасны фотаапарат, і дзесьці нават камп’ютар.

У інтэрнэт-краме «АЛЛО!» пастаянна дзейнічаюць акцыі на смартфоны і планшэты. Вось асноўныя:

Па-першае, набываючы смартфон у растэрміноўку на 12 месяцаў у снежні, першы плацеж вы зробіце толькі ў лютым, праз 2 месяцы пасля пакупкі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

#Алло, дедушка Мороз? Хочу новый смартфон сейчас — и чтобы достался мне просто так! Сеть салонов «Алло!» исполняет ваши новогодние желания. Забирайте новые смартфоны, планшеты, ноутбуки и другие гаджеты в рассрочку уже сейчас, а платите потом. При покупке в рассрочку в декабре первый платёж — только в феврале! Гаджетов хватит, чтобы сделать себе и близким незабываемые подарки! Запланируйте на новый год самые выгодные покупки в «Алло!». Акция действует при покупке товаров в рассрочку на 12 месяцев.

Публикация от Allo.by (@allo.by)

Па-другое, можна абмяняць свой стары смартфон на зніжку да 150 рублёў на набыццё Samsung A7.

Па-трэцяе, па кодавым слове «Самсунгаманія» можна атрымаць зніжку да 450 рублёў на Samsung S9 і S9+.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Язык не только до Киева, но и до нового смартфона доведёт! Подписывайся на наши социальные сети и сделай репост данной записи Или Запоминай кодовое слово — «Самсунгомания». Произнесёшь его продавцу-консультанту в салоне «Алло!» — получишь большую скидку на новые модели Samsung Galaxy S9 и S9+! При покупке одним платежом или в кредит скидка составит 450 BYN, при покупке в рассрочку — 270 BYN! Акция продлится с 30 ноября по 31 декабря 2018 г. Запоминай слова для выгодных покупок, и первое из них — «Алло!».

Публикация от Allo.by (@allo.by)

І, нарэшце, можна атрымаць зніжку да 569 рублёў на смартфоны Apple.

Больш падрабязна з гэтымі і іншымі акцыямі можна азнаёміцца на сайце allo.by.

Піліп Каваленка