Падчас сэксу ў пад'ездзе магілёвец цяжка траўмаваў партнёрку. Тая сышла крывёю і памерла

19.12.2018 / 20:55

Набыў моц прыгавор суда Кастрычніцкага раёна Магілёва за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (небяспечнага для жыцця), што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці.

30-гадовы магілёвец у лістападзе 2016 года распіваў спіртныя напоі ў пад'ездзе разам са сваёй знаёмай. Затым яны вырашылі заняцца сэксам. Праз неасцярожныя дзеянні мужчыны жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і неўзабаве яна сканала на месцы здарэння праз страту крыві.

Папярэдняе судовае следства працягвалася больш за год з-за неардынарнасці гэтага выпадку.

Абвінавачанаму прызначылі 5 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.