Паспейце набыць калекцыйную майку з прынтом Васіля Быкава ФОТА

часопіс «Наша Гісторыя» у падарунак

19.12.2018 / 15:14

Слуцкая студыя Farbendruck Brüder выпусціла першую калекцыйную серыю цішотак з прынтом Васіля Быкава.

Зроблена ўсяго 30 штук. Асаблівасць у тым, што ўнутры кожнай цішоткі надрукавана вядомае выказванне пісьменніка, а ў падарунак купцы атрымаюць чацвёрты нумар «Нашай гісторыі» з Быкавым на вокладцы.

Набыць майкі можна ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі» па адрасе Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, павільён 330 на трэцім паверсе.

Чытайце таксама
Гонар за сваё: «Наша гісторыя» №4

nn.by