У Віцебску тралейбус занесла, ён урэзаўся ў слуп — пацярпела жанчына

14.11.2018 / 19:10

Сёння ў Віцебску каля ГЦ «Эвіком» кіроўца тралейбуса не справіўся з кіраваннем і наехаў на апору, паведамляе ДАІ Віцебска.

Фота: ДАІ Віцебска.

Пацярпела пасажырка 1951 года нараджэння. У момант ДТЗ жанчына сядзела на пасажырскім сядзенні. Акрамя яе, у салоне знаходзілася яшчэ 4 чалавекі.

Жанчыну шпіталізавалі. Праводзіцца праверка.