У Японіі два каты спрабуюць прайсці ў музей, але іх не пускаюць ахоўнікі. За іх супрацьстаяннем сочыць увесь інтэрнэт
14.11.2018 / 18:48
У японскай прэфектуры Хірасіма ёсць мастацкі музей Аноміці. У яго на працягу двух гадоў спрабуюць зайсці два каты, але ахова іх пастаянна затрымлівае. За іх супрацьстаяннем сочыць увесь свет.
Каты прайграюць у гэтым супрацьстаянні, але не здаюцца.
Музей зрабіў двух настойлівых катоў (рыжага і чорнага) сваімі талісманамі.