Рабочыя знайшлі супрацьтанкавую міну пры рамонце моста ў Брэсцкай крэпасці
14.11.2018 / 16:43
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць — герой» знайшлі супрацьтанкавую міну часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.
Рабочыя 13 лістапада рамантавалі мост цераз раку Мухавец і каля 10.30 наткнуліся на боепрыпас. Пра знаходку яны паведамілі ў міліцыю. На месца выехалі супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526.
Спецыялісты вызначылі, што снарад з'яўляецца вучэбнай супрацьтанкавай мінай часоў вайны. Снарад знішчылі.