У чацвер таксама — мокры снег і дажджы

14.11.2018 / 13:11

15 лістапада ўмовы надвор'я ў начны час будзе вызначаць атмасферны фронт, а днём адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы.

На большасці тэрыторыі дажджы і мокры снег. Ноччу -3.. + 3°С, па ўсходзе да -5°С; максімальная - днём -1.. + 4°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей +5.. + 8°С.

У пятніцу ўжо будзе без істотных ападкаў.