Анекдот. Пра Бэнксі

09.10.2018 / 22:15

Бэнксі, Бэнксі! Знайшлі, чым здзівіць. Карціна ў яго напалову самазнішчылася адразу пасля продажу на аўкцыёне. Ха! У нас палова аб'ектаў капітальнага будаўніцтва самазнішчаецца пасля аплаты работ і падпісання актаў.