Лукашэнка вяртаецца з Таджыкістана

29.09.2018 / 19:34

Фота прэс-службы прэзідэнта Таджыкістана

Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта горада Душанбэ, піша БелТА.

У аэрапорце беларускага лідара праводзіў асабіста прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз паразмаўлялі ў аэрапорце, падвялі вынікі візіту, які прайшоў не толькі пад знакам інтэграцыі і шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД, але і двухбаковага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння.