У Слуцку шукаюць «маньяка», які жыўцом здзірае кару з дрэў і рассыпае вакол іх соль

29.08.2018 / 20:10

У Слуцку з'явіліся аб'явы, у якіх гаворыцца, што нейкі хуліган мэтанакіравана зразае кару з дрэў і рассыпае побач з імі соль.

Людміла Анатольеўна, аўтар аб'явы, патлумачыла «Кур'еру», што ў яе ўжо ёсць падазраваны. Жанчына расказала, што за апошнія тры дні пабывала ў розных інстанцыях, у тым ліку ЖЭУ. Яна двойчы пісала заяву ў міліцыю, а цяпер чакае ўчастковага.