Тэракт у Анкары: Кожнага вінаватага прысудзілі да 10,5 тысячы гадоў турмы

03.08.2018 / 22:38

Турэцкі суд прысудзіў дзевяцярых падсудных па справе аб падвойным тэракце ў Анкары, які быў здзейснены 10 кастрычніка 2015 года, у выніку якога памерлі больш за 100 чалавек, да пажыццёвага зняволення, паведамляе Анадолу.

Кожны з вінаватых прысуджаны да 101 пажыццёвага зняволення за ўчыненне тэракта, акрамя таго кожны з іх прысуджаны да 10,5 тысячы гадоў турмы за замах на забойства.