Польскага дыпламата збілі на борце расійскага самалёта

13.07.2018 / 15:16

Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня на борце паветранага судна авіякампаніі «Аэрафлот» падчас рэйсу Іркуцк — Масква. Нападнік быў затрыманы. Дыпламат не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў. Пасольства Польшчы ў Маскве патрабуе афіцыйных тлумачэнняў ад расійскага боку, паведамляе Польскае радыё.

Паводле слоў дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артура Лампарта, які спаслаўся на відавочцаў здарэння, імаверна, нападнік быў псіхічна неўраўнаважанай асобай.

Пацярпеламу дыпламату была аказаная неабходная дапамога, ён паспяхова вярнуўся ў Польшчу.