Міліцыя шукае мужчыну, які забраў чужыя паўтары тысячы даляраў у банку на плошчы Свабоды

20.02.2018 / 15:31

Міліцыя шукае мужчыну, які забраў чужыя грошы на касе абменніка на плошчы Свабоды. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

15 лютага ў банку на плошчы Свабоды жанчына загарнула ў чэк набытыя ёю 1,5 тысячы даляраў і забылася іх на касе. Потым да касы падышоў мужчына, пачаў мяняць свае грошы, убачыў чужыя, накрыў іх пальчаткамі, а потым забраў. Гэта адбылося каля 12 гадзін дня.