Праз снегапад Украіна абмежавала рух на дарозе Кіеў — Гомель

17.01.2018 / 17:34

На ўчастку аўтадарогі Кіеў — дзяржаўная мяжа з Беларуссю абмежаваны рух грузавога транспарту, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.

«Сёння ў 14.30 ад Чарнігаўскага памежнага атрада паступіла інфармацыя аб абмежаванні руху грузавога транспарту на ўчастку Чарнігаў — Кіеў аўтадарогі М01 Кіеў — дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Беларусь (складнік аўтамабільнага маршруту Е95) у сувязі з рэзкім пагаршэннем метэаўмоў», — праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Гомельская памежная група просіць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і быць больш уважлівымі на дарозе.

Belta.by