Міністр Вашчанка: У Беларусі будуецца самая бяспечная АЭС

17.01.2018 / 13:29

У Беларусі будуецца самая бяспечная АЭС, адзначыў сёння на прэс-канферэнцыі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Міністр падкрэсліў, што ў падраздзяленні МНС, размешчаным у АЭС праводзіцца пастаянная падрыхтоўка і яно сябе добра зарэкамендавала ў вучэннях, якія прайшлі ў мінулым годзе. «Я лічу, што мы на правільным шляху і наша станцыя стане самай бяспечнай, у гэтым няма ніякіх сумневаў», - адзначыў Вашчанка.