Інсайд: Расіі забароняць нацыянальную сімволіку на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане

03.12.2017 / 10:30

Расійскай зборнай будзе дазволена ўдзельнічаць у зімовай Алімпіядзе ў карэйскім Пхёнчхане ў нейтральным статусе, то бок без нацыянальнага сцяга, гімна і без пазнакаў «Расія» на форме і атрыбутыцы, паведамляе sovsport.ru са спасылкаю на неназваныя крыніцы ў «міжнародных алімпійскіх структурах».

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні мае быць абвешчанае паслязаўтра вечарам 5 снежня. Дагэтуль за допінг-афёру на Алімпіядзе-2014 у Сочы Расія пазбаўленая ўжо 11 здабытых там дапінгаваных медалёў.