Часопіс People назваў Джулію Робертс найпрыгажэйшай жанчынай года

19.04.2017 / 20:17

Часопіс People назваў галівудскую актрысу Джулію Робертс найпрыгажэйшай жанчынай 2017 года. Робертс атрымала гэты тытул у рэкордны пяты раз.

Not just a pretty woman, People Magazine names Julia Roberts the "World's Most Beautiful Woman" this year pic.twitter.com/Q8ELNwgyFn

— NEWSTALK1010 (@NEWSTALK1010) April 19, 2017

Упершыню яна з'явілася на вокладцы нумара «Самыя прыгожыя людзі» ў 1991 годзе, калі ёй было ўсяго 23.

today.com

Цяпер, па словах 49-гадовай Робертс, яна з цяжкасцю можа паверыць у тое, што здарылася.

Зорка фільма «Красуня» пакінула свайго сябра і калегу Джорджа Клуні далёка ззаду — ён прызнаваўся самым сэксуальным мужчынам толькі двойчы. Як пажартавала Робертс, яна згадае гэта ў каляднай паштоўцы для Клуні і яго жонкі.