Які вы пакемон? ПРАЙДЗІЦЕ ТЭСТ

14.07.2016 / 14:03

У свеце набірае папулярнасць анлайн гульня «Пакемон гоу». Тысячы людзей ва ўсіх кутках планеты ў рэжыме рэальнага часу ловяць на свае айфоны і андроіды пакемонаў. Злавіць пакемона можна пад Эйфелевай вежай, Сцяной плачу ці мінскім будынкам КДБ.

Пакемоны сталі папулярнымі дзякуючы японскаму серыялу, які трансляваўся і ў нас. Усе памятаюць галоўнага персанажа гэтага мультфільма – жоўтага мілаху Пікачу. У літаральным перакладзе пакемон значыць «кішэнны монстр».

«Наша Ніва» склала невялічкі тэсцік, каб вы змаглі праверыць, на якога пакемона вы найбольш падобныя характарам.

Зміцер Панкавец