Хакей. Беларусь стартавала з паразы ад Фінляндыі

У стартавым матчы чэмпіянату свету па хакеі, што пачаўся 6 мая ў Пецярбургу і Маскве, зборная Беларусі прайграла Фінляндыі з лікам 2:6 (0:0, 1:4, 1:2).

06.05.2016 / 22:36

iihf.com

Сёння ў нашай групе Канада выйграла ў ЗША 5:1.

У іншай групе Чэхія выйграла ў Расіі 3:0, а Швецыя ў авертайме ў Латвіі — 2:1.

У суботу беларусы гуляюць з ЗША (20:15), а ў панядзелак з Канадай (16:15).

У нашай групе таксама выступаюць каманды Славакіі, Германіі, Францыі і Венгрыі.

***

У 1/4 фіналу выходзяць чатыры зборныя, пакідае эліту адна каманда. Але паколькі наступны чэмпіянат свету пройдзе адразу ў Германіі і Францыі, то гэтыя зборныя застрахаваныя ад вылету.