У Мінску, каля Ратушы, сёння адкрываецца Форум вулічных тэатраў — ПРАГРАМА

У пятніцу, 6 траўня, у Мінску спектаклем «Рабінзанада» эксперыментальнага тэатра Eye пачынаецца Чацвёрты Мінскі форум вулічных тэатраў. Пачатак — 20:00.

06.05.2016 / 19:50

Фота Сяргея Гудзіліна з мінулагодняга Форума вулічных тэатраў.

Спецыяльна для форуму рыхтуюць прэм'еры тэатры Eye, Moustache, «Майстэрня ўражанняў». З Санкт-Пецярбурга прыехала творчае аб'яднанне «Карнавальчык». З Ціраспаля - тэатр «Тук-тук!». З Польшчы — «Teatr na walizkach». Упершыню да нас прыязджаюць госці з Германіі — прадстаўнікі DulceCompania з Берліна з хадульным прадстаўленнем «Каралева сэрцаў».

Праграма выступленняў — на сайце Форума.