У Маскве пасольства Украіны закідалі яйкамі і памідорамі

07.03.2016 / 10:14

У Маскве пасольства Украіны закідалі яйкамі і памідорамі, паведамляе фатограф Філіп Кірэеў. Гэта адбылося ўвечары 6 сакавіка. Па дадзеных ТАСС, у акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля 150 чалавек. Ніхто з іх не быў затрыманы.

Падчас акцыі актывісты скандавалі лозунгі «Рукі прэч ад нашых дыпламатаў», «Саўчанка — забойца» і іншыя. Мерапрыемства стала адказам на кіеўскую дэманстрацыю ў падтрымку арыштаванай у Расіі Надзеі Саўчанка, у ходзе якой 6 сакавіка актывісты напалі на расійскую амбасаду.