Нью-Ёрк і ваколіцы патанулі ў магутным снегападзе, транспарт паралізаваны, 18 чалавек загінулі

24.01.2016 / 09:37

Вашынгтон, фота NY Post

Як мінімум 18 чалавек загінулі ў выніку снежнай буры, якая абрынулася на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. У Нью-Ёрку і Вашынгтоне па-ранейшаму зачыненыя масты, тунэлі і дарогі.

Большая частка загінулых у выніку стыхіі — гэта ахвяры аўтакатастроф, яшчэ некалькі чалавек загінулі пры ўборцы снегу і ў выніку пераахаладжэння.

Улады Вашынгтона і Нью-Ёрка разлічваюць аднавіць авіязносіны і рух грамадскага транспарту да панядзелка, бо ў нядзелю чакаецца працяг снегападу.

Таймс-сквер у Нью-Ёрку, NY Post

Цяперашні снегапад у Нью-Ёрку ўжо прызнаны адным з самых моцных за апошняе стагоддзе, нават з 1869 г, у Цэнтральным парку горада выпала да 63,8 см снегу.

У 10 штатах ЗША ўведзена надзвычайнае становішча. Дзясяткі тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, у некаторых штатах на дарогах утварыліся заторы, у якіх заблакаваныя аўтамабілі з людзьмі ўнутры.

Бруклінскі мост

Штат Мерыленд

сталіца Вашынгтон

42-я вуліца ў Нью-Ёрку

сталіца Вашынгтон

а на поўдні Нью-Джэрсі — паводка