Выйшла кніга Цімафея Авіліна «Паміж небам і зямлёй. Этнаастраномія»

04.11.2015 / 11:41

«Найцікавейшая кніга, прысвечаная такой незвычайнай тэме, як народная этнаастраномія беларусаў. Варта пачытаць, каб увечары зірнуць на неба вачыма нашых продкаў, а не старажытных грэкаў, — напісала Арына Сандовіч.

У кнізе 34 мапы.

Звязацца з аўтарам, Цімафеем Авіліным, можна праз ягоны фэйсбук.

Прэзентацыя кнігі адбудзіцца ў гэтую сераду, 11 лістапада, а 19-й гадзіне ў музеі Багдановіча ў Траецкім прадмесці

Адрас: вул. Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: 3344269