На мяжы затрыманыя мінчукі, якія спрабавалі трапіць на ЧАЭС

28.09.2015 / 20:33

У населеным пункце Вербавічы за 30 кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы мазырскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі трох грамадзян Беларусі.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, маладыя людзі, жыхары Мінска, спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну — у зону адчужэння, а таксама на чацвёрты энергаблок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З сабой яны ўзялі навігатар, планшэты з загружанымі картамі мясцовасці на гэтым напрамку, тры радыёстанцыі, ліхтары, спальныя мяшкі, палаткі, тэрмаізаляцыйныя дыванкі і прадукты харчавання.

Затрыманыя аформленыя парушальнікамі мяжы, вядзецца разбор.