У Салігорскім раёне кіроўца і пасажыр распылілі слёзацечны газ на інспектараў ДАІ

Інцыдэнт адбыўся ўначы 27 верасня ў вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна.

28.09.2015 / 14:59

— Інспектары спынілі VW Golf. Акрамя 36-гадовага кіроўцы ў салоне знаходзіўся 38-гадовы пасажыр. Раптам падчас надгляду транспартнага сродку і праверкі дакументаў мужчыны сталі аказваць супраціў супрацоўнікам ДАІ і распылілі на іх газ з балончыка, — распавялі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Пакуль інспектары прыходзілі ў сябе, мужчыны паспрабавалі збегчы, але адразу ж былі затрыманыя. У дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа.