У Таджыкістане ўвялі крымінальную адказнасць за чарадзейства

24.09.2015 / 17:14

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон унёс папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны, якія робяць больш жорсткімі адказнасць за вядзьмарства і чарадзейства. Аб падпісанні дакумента было абвешчана ў чацвер, 23 верасня, на пасяджэнні ўрада, паведамляецца на сайце прэс-службы таджыкскага лідара.

Цяпер заняткі магічнай дзейнасцю могуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства былі ўхваленыя абедзвюма палатамі парламента краіны.

Да гэтага часу вядзьмарства ў Таджыкістане лічылася адміністрацыйным правапарушэннем і каралася штрафам у памеры каля $200, пры паўторным пакаранні сума павялічвалася ў два разы.

Пакаранне за вядзьмарства дзейнічае ў Таджыкістане з 2008 года, аднак у кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях гэта паняцце не прапісанае. На той момант, паводле інфармацыі праваахоўных органаў, у краіне магічнай дзейнасцю займаліся не менш за пяць тысяч чалавек.