Францыя пацвердзіла продаж «Містраляў» Егіпту

23.09.2015 / 15:17

Улады Францыі пацвердзілі рашэнне прадаць Егіпту два верталётаносцы класа «Містраль», пабудаваных па замове Расіі.

У паведамленні на сайце прэзідэнта Францыі гаворыцца, што Парыж і Каір дасягнулі дамоўленасці і ўжо заключылі кантракт. У паведамленні Елісейскага палаца не ўдакладняецца, колькі верталётаносцы будуць каштаваць Егіпту.

Раней Францыя пагадзілася вярнуць Расіі сродкі, атрыманыя ад яе ў рамках кантракту на пастаўку верталётаносца. Сума ацэньваецца прыкладна ў 950 млн еўра.