Шаноўныя мужыкі! Распачынае новы сезон клуб традыцыйнага мужынскага спеву «Дунай»

23.09.2015 / 11:57

Сярод іншага, ужо чацвёрты год запар мы набіраем групу пачаткоўцаў — мужыкоў любых гадоў і прафесіі, якія хочуць паспрабаваць навучыцца спяваць народныя песні. Таму запрашаем!

Заняткі будуць праходзіць, хутчэй за ўсё, у панядзелкі. Першы занятак пройдзе 28 верасня. Заяўкі дасылайце на е-мэйл cymus1@gmail.com