Баскетбол. Літва прайграла Іспаніі ў фінале Еўра-2015
20.09.2015 / 21:45
Fotodiena.lt/E. Blaževičius
Зборная Літвы па баскетболе, складзеная збольшага з гульцоў чэмпіянату Літвы, прайграла камандзе Іспаніі ў фінале мужчынскага чэмпіянату Еўропы з лікам 63:80.
Але варта адзначыць, што літоўцы наўпрост прабіліся на баскетбольны турнір Алімпіяды-2016 ў Рыа, выбіўшы па дарозе ў фінал зборныя Італіі і Сербіі.
У чэмпіянаце Еўропы бралі ўдзел 24 каманды. Беларусаў там не было.