Следчы камітэт адмовіў Алесю Міхалевічу ў закрыцці справы супраць яго

19.09.2015 / 23:42

Следчы Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Д.А.Купка адмовіў у хадайніцтве Алеся Міхалевіча аб спыненні крымінальнай справы супраць яго.

Міхалевіч падаў сваё прашэнне аб спыненні справы паралельна з вяртаннем у Беларусь.

Ён застаецца апошнім чалавекам з незакрытай крымінальнай справай па падазрэнні ў датычнасці да нібыта «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 

У 2011 годзе Міхалевіча выпусцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд. Пазней ён заявіў, што ў вязніцы КДБ яго катаваннямі змусілі пагадзіцца на сакрэтнае супрацоўніцтва са спецслужбай. Праз некаторы час пасля сваіх выкрыццяў ён таемным чынам пакінуў Беларусь. Вярнуўся ён у верасні 2015 пасля вызвалення беларускіх палітвязняў.

Мікола Бугай