Хлопец праехаўся на даху цягніка кіеўскага метро. ВІДЭА выклікае дрыжыкі

Ці трэба казаць «не спрабуйце паўтарыць»?

02.09.2015 / 17:18

Паша Бумчык, 18-гадовы відэаблогер з Жытоміра (Україна) зняў на відэа паездку на даху вагона кіеўскага метро. За тры дні відэа на Youtube набрала 2 млн праглядаў.

Мяркуючы па відэа, супрацоўнік міліцыі ці аховы метрапалітэна заўважыў, як хлопец пралазіць на наземны ўчастак метро, але не паспеў спыніць хлопца. Не злавілі Пашу і на наступнай станцыі, дзе ён вырашыў сысці.

Некаторыя іншыя відэа блогера значна больш бяспечная: скачкі са скейтборда ў ваду, катанні на вазках у крамах. Праўда, ёсць і не менш рызыкоўныя: напрыклад, тут ён вісіць на адной руцэ на вышыні 13 паверхаў. Сябе хлопец называе «адзіным відэаблогерам з найгоршай дыкцыяй у свеце».

Аляксандр Арсёнаў