«Зеніт» — «Крылы»: Карніленка за чатыры хвіліны аформіў дубль

29.08.2015 / 18:59

У матчы 7-га тура чэмпіяната Расіі «Зеніт» прымаў «Крылы Саветаў» (1:3).

Два галы ў матчы забіў беларускі форвард самарскага клуба Сяргей Карніленка.

Абодва галы форвард правёў у другім тайме: на 52-й і 56-й хвілінах гульні. Адзначым, у 2009-м годзе Карніленка выступаў у складзе піцерскага клуба.