З Магілёўскай спецшколы закрытага тыпу ўцяклі двое падлеткаў

24.08.2015 / 22:03

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» аб'явіў пра вышук двух падлеткаў, якія ўцяклі прыкладна ў 5.00 24 жніўня з Магілёўскай спецшколы закрытага тыпу.

Як паведамляе «Анёл» у сацсетках, уцяклі 15-гадовы ўраджэнец Пінска Андрэй Кахавец і 13-гадовы жыхар Петрыкаўскага раёна Алег Філіпаў.