Аляксандр Глеб загаварыў па-беларуску ВІДЭА

07.08.2015 / 18:42

На беларускай мове зорка беларускага футбола Аляксандр Глеб і галоўны трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Хацкевіч заклікаюць людзей прыходзіць на мінскі паўмарафон 13 верасня.

У роліку гучыць запрашэнне на розных мовах: украінскай, літоўскай, латышскай, іспанскай, англійскай, рускай, беларускай. У здымках удзельнічалі такія зоркі сусветнага спорта, як гандбалісты Нікола Карабаціч і Сяргей Рутэнка, фрыстайлістка Ала Цупер, біятланісткі Валя Семярэнка і Надзея Скардзіна, бягунка Аліна Талай, дыскабол Віргіліус Алекна, гімнастка Мяліта Станюта, баскетбаліст Андрэй Кірыленка.

ЗП