Заведама нераўнапраўныя: аўтарытарная дзяржава і грамадзянская супольнасць

Гэтай тэме прысвечаны нумар 4-2015 часопіса Arche.

06.08.2015 / 09:26

У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара. Таксама раскрываюцца розныя разуменні грамадзянскай супольнасці ў беларускіх СМІ, а таксама практыкі падмены грамадзянскай супольнасці недзяржаўнымі арганізацыямі, арганізаванымі дзяржавай. Друкуюцца даследаванні штодзённага жыцця трэцяга сектара і спецыфікі аказання ім сацыяльных паслуг.

Пра тое, як атрымаць часопіс, чытайце на сайце Arche.