Як выглядаюць дыназаўры ў мінскім ДынаПарку? ВІДЭА

31.07.2015 / 20:19

У мінскім заапарку сёння адбылося святочнае адкрыццё ДынаПарку. Наведвальнікам былі прадстаўленыя фігуры дыназаўраў у натуральную велічыню. Экспанаты рухаюцца і выдаюць гукі, лыпаюць вачыма і дыхаюць. 

Як гэта выглядала насамрэч, глядзіце ў відэарэпартажы «НН».

Відэа Мікіты Недаверкава