У мінскім аэрапорце здзейсніў аварыйную пасадку грузавы «Боінг»

26.07.2015 / 15:04

У Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў аварыйную пасадку грузавы самалёт, які ляцеў у Саудаўскую Аравію. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся 25 ліпеня. Паведамленне пра аварыйную пасадку грузавога самалёта Боінг 747-200 авіякампаніі «ТэхАвіяСервіс», які рухаўся рэйсам Мінск-Табук (Саудаўская Аравія), паступіла ў 15.30. На борце самалёта знаходзіліся 6 чалавек — члены экіпажа. У 15.33 самалёт паспяхова здзейсніў пасадку.