Грамадзяне КНР змогуць да трох сутак знаходзіцца ў Беларусі без віз

22.07.2015 / 14:43

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №338, які ўстанаўлівае для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак. 

Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з аэрапортаў краіны грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў дзеючым дакуменце для выезду за мяжу дзеючай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны.

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.