«Ружанскай брамы» не будзе?

30.06.2015 / 19:30

Правядзенне фестывалю, які арганізатары ладзяць на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу з 2011 года, як правіла, у пачатку чэрвеня, на гэты раз знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Прычынай таму — банальны недахоп фінансаў.

Імавернасць таго, што мерапрыемства, якое збірае шмат людзей — як даследчыкаў гісторыка-культурнай спадчыны, так і проста цікаўных, усё-такі адбудзецца, існуе. Але не раней, чым у жніўні.