Беларуская оперная спявачка выйграла прэстыжны міжнародны конкурс BBC Cardiff Singer of the World

22.06.2015 / 11:35

У пераможным выступе Надзея праспявала арыю Марфы з «Царскай нявесты» Рымскага-Корсакава і стала найлепшай сярод 19 фіналістаў з усяго свету.

Дадому пераможца павязе ўзнагароду, прэмію ў 15 тыс фунтаў і выканае кампазіцыю Джона Лана на міжнародным фестывалі класічнай музыкі BBC Proms 2016.

Надзея Кучар нарадзілася ў Мінску, скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі і кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу. У 2012 г.е яна выйграла Гран-пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў ў Хертогенбосэ. З 2012 года — салістка Пермскага опернага тэатра. У гэтым годзе выйграла прэмію «Залатая маска» за выкананне партыі Медэі ў пастаноўцы Паскаля Дюсапена. У 2013 годзе яна праспявала Дзявятую сімфонію Бетховена ў канцэртнай зале Кансэртгебау і Рэквіем Вердзі з Лонданскім сімфанічным аркестрам у Норыджы.