Bloomberg: Забойства Нямцова прывяло Пуціна ў шал

20.03.2015 / 14:03

Чацвёра неназваных крыніц распавялі агенцтву, што Пуцін прыйшоў у лютасць, пасля таго як даведаўся пра забойства Барыса Нямцова на Маскварэцкім мосце ў цэнтры расійскай сталіцы.

Прэзідэнта Расіі ўстрывожыў той факт, што следства знайшло ў справе чачэнскі след, распавёў суразмоўца Bloomberg.

Па факце забойства палітыка была заведзена крымінальная справа, фігурантамі якога ў цяперашні час з'яўляюцца пяць чалавек: Хамзат Бахаеў, Тамерлан Эскерханаў, Шадзід Губашаў, Анзор Губашаў і Заур Дадаеў.

Пуцін, выступаючы на калегіі міністэрства ўнутраных спраў, запатрабаваў «пазбавіць Расію ад трагедый» накшталт забойства Нямцова.