Электрацюлень і кардонны «трансформер»: у Мінску адкрылася выстава «Баль робатаў» ФОТАРЭПАРТАЖ

17.03.2015 / 17:05

Сёння ў Мінску адкрылася выстава «Баль робатаў», на якой прадстаўленыя некаторыя ўзоры дасягнення сучаснай робататэхнікі.

Робаты, сабраныя з канструктара Robobuilder. 

Робат тэлепрысутнасці R.bot, які можа «замяняць» чалавека і прысутнічаць замест яго ў нейкім месцы і перадаваць аўдыё і відэё праз інтэрнэт. 

Робат Бэкстэр, якога можна навучыць простым дзеянням. Напрыклад, складваць пірамідку з кубікаў. 

Робат Бэкстэр.

Робат Nao.

Камбінезон супрацоўніка выставы. 

Супрацоўнікі выставы робяць робатаў для дзяцей з кардонных скрыняў. 

Робат Paro — японскі электронны цюлень, створаны замяніць жывёлаў для зоатэрапіі. 

Яшчэ адзін кардонны робат, але гіганцкага памеру. 

Робат тэлепрысутнасці R.Bot.

На выставе можна пратэсціраваць акуляры дадатковай рэальнасці Oculus Rift. 

Гвозд выставы — робат Тэспіян. Гэты інтэрактыўны андроід размаўляе і спявае.

Тэспіян распазнае некаторыя дзеянні чалавека і можа пракаментаваць ці пажартаваць. 

Робаты-танцоры таксама прыцягваюць увагу. 

Робат тэлепрысутнасці R.Bot. 

Робат-тэнісіст ад кампаніі Buttefly. На жаль, ён умее толькі падаваць. 

Роба-сувеніры. 

Для дзяцей працуе і лабараторыя, дзе можна пагуляць з канструктарам і пабудаваць свайго робата. 

Выстава пазіцыянуецца як «самая гучная» ў гэтым годзе. Аднак гучнай яе наўрад ці назавеш: калі дзіцю будзе цікава паглядзець на андроідаў, дык даросламу, хутчэй за ўсё, будзе сумна: робатаў на выставе мала і яны не цягнуць на званне чагосьці незвычайнага. 

Выстава працуе на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Скала» (вул П.Глебкі, 5) да 19 красавіка. Час працы: з 11:00 да 21:00. Уваходны квіток каштуе 110 тысячаў для дзяцей і 130 тысячаў для дарослых у працоўныя дні. У выхадныя квіток для дарослых каштуе 150 тысячаў. 

Кірыла Хілько