Дзярждэп ЗША: У Данбасе загінулі 400-500 расійскіх вайскоўцаў

10.03.2015 / 22:18

фота газеты «Псковская губерния»

Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што ў баях на ўсходзе Украіны загінулі 400-500 расійскіх вайскоўцаў. Такую ацэнку яна прадставіла на слуханнях у Сенаце, спаслаўшыся на звесткі разведкі.

Нуланд таксама заявіла, што «ў апошнія некалькі дзён Расія паставіла новыя танкі, бронетранспарцёры, цяжкую артылерыю і ракетныя ўстаноўкі сепаратыстам, пераправіўшы ўзбраенні праз расійска-ўкраінскую мяжу».