Аператарка НН хоча аддзячыць неабыякаваму мінаку

За клопат — шакаладку!

06.03.2015 / 19:35

Малюнак: Настасся Храловіч

Сёння ў раёне 17 гадзін каля Мака і iStore АМАП спыніў журналістаў. Падышоў барадаты хлопец і прапанаваў карэспандэнтам дапамогу.

Хочам аддзячыць смачнай шакаладкай за клопат. Патрабаванні міліцыянта былі законнымі і не заміналі працы, але прыемна бачыць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вы пазналі сябе альбо свайго сябра, напішыце на vk.com/nnvidea.

Настасся Храловіч