У мінскім метро мужчына галавой разбіў люстэрка задняга віду ў цягніку

Здарэнне адбылося на станцыі «Плошча Леніна».

04.03.2015 / 14:33

sb.by

Незвычайнае здарэнне адбылося прыкладна а 13:30 на станцыі метро «Плошча Леніна».

Як пішуць у сацыяльных сетках, калі на станцыю прыбываў цягнік, да краю платформы наблізіўся мужчына і разбіў галавой люстэрка задняга віду на цягніку.

«У мужчыны твар у крыві, жывы, аскепкі шкла каля цягніка, цягнік адправілі ў дэпо», — піша ў твітары vitalby.