Саўчанка адмовілася ад ін'екцый глюкозы

19.02.2015 / 20:52

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка адмовілася ад ін'екцый глюкозы, якімі падтрымлівалі яе здароўе падчас галадоўкі.

Reuters

Пра гэта паведаміў яе адвакат Мікалай Полазаў.

Апошнія два месяцы Надзея Саўчанка галадала, патрабуючы вяртання на радзіму.

Як паведамлялася, Саўчанка папрасіла Парламенцкую асамблею Савета Еўропы выступіць гарантам забеспячэння яе абследавання незалежным кансіліумам лекараў.