СМІ: Сілы АТА пакідаюць Дэбальцава 

18.02.2015 / 10:03

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі пачалі адступленне з раёна Дэбальцава Данецкай вобласці. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў журналіст Андрэй Цапліенка.

«Сыходзім», - напісаў Цапліенка.

Пры гэтым РБК-Украіна ва ўкраінскім Генеральным штабе заявілі, што не валодаюць дадзенай інфармацыяй.

У сваю чаргу спікер АТА Аляксандр Матузянік не пацвердзіў і не абверг адступлення ўкраінскіх вайскоўцаў, параіўшы дачакацца афіцыйнай заявы.

{POLL#363}