Украінцы ў Дэбальцаве паранілі камандуючага «ДНР» Захарчанку

Расійскія СМІ паведамілі, што ён атрымаў раненне ў нагу і шпіталізаваны ў суседнім горадзе.

17.02.2015 / 23:32

Аляксандр Захарчанка атрымаў кулю ў нагу ў баі з украінскімі сілавікамі. Падчас абстрэлу са стралковай зброі Захарчанка перабягаў праезную частку і быў паранены ў нагу. Яго ахова аказала яму медыцынскую дапамогу, наклаўшы жгут і павязку. Пасля «кіраўніка» «ДНР» і яшчэ трох параненых баевікоў перавезлі ў Алчэўск.

Вакол Дэбальцава некалькі тыдняў таму самкнулася колца расійскіх сілаў. У аўторак баі перамясціліся ўнутр горада, падзенне якога стала непазбежным.

СГ